Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

8 сакавіка 2017 года ў Доме Святой Тройцыпа вул. Шаўчэнка, 6 у г. Баранавічы адбылася сустрэча аніматараў Баранавіцкага Цэнтра руху "Сужэнскія Сустрэчы". Тэму "ЖАНОЦКАСЦЬ І МУЖНАСЦЬ У ШЛЮБНЫМ ДЫЯЛОГУ" падрыхтавалі і правялі аніматары Вікторыя і Дзмітрый Кіслыя.

У анімацыі былі раскрыты асноўныя прыкметы жаноцкасці і мужнасці і іх адрозненне ад роляў, выкананых у сям'і. У дзяленні актыўна абмяркоўваліся стэрэатыпы, часта ўжытныя ў грамадстве ў форме асуджэнняў: мужчыны такія…, жанчыны такія… Цікавасць да тэмы была вялікіая таму абмеркаванне працягнулася і за салодкім сталом.

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне