Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

1 лютага 2017 года адбылося пасяджэнне Рады Баранавіцкага Цэнтра «Сужэнскія Сустрэчы» ў складзе: Лідары – Аляксандр і Святлана Квяткоўскія (Баранавічы), Зам. Лідэраў - Аляксей і Марына Куратнік (Івацэвічы), Казначэй - Валерый Мазуркевіч, Член Праўлення – Наталля Мазуркевіч (Сталовічы), і духоўны кіраўнік а. Конрад Патыка. На паседжанне была запрошана пара аніматараў – Дзмітрый і Вікторыя Кіслыя. Вядома ж, пасяджэнне пачалося з запальвання свечкі і Дух Святы прысутнічаў паміж намі, пытанні, пастаўленыя на парадак паседжання паволі пачалі вырашацца ў спакойнай і сяброўскай атмасферы.

Разгледзелі і абмеркавалі даволі вялікую частку перспектыў на гэты год:

- арганізацыйныя пытанні будучых уікэндаў;

- падрыхтоўка і правядзенне юбілею Баранавіцкага Цэнтра;

- Кангрэс у Гжэшаве;

- летні адпачынак у Латвіі і іншыя пытанні.

Скончылі сустрэчу, вядома ж, сумеснай малітвай і падзякай Госпаду, але і з просьбай аб дапамозе ў вырашэнні ўсіх запланаваных мерапрыемстваў.

                                                                  Наталля Мазуркевіч

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне