Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

12 студзеня 2017 года ў доме Святой Тройцы адбылася аплатковая сустрэча сем’яў Баранавіцкага Цэнтра руху «Сужэнскія сустрэчы». На сустрэчу з'ехаліся сем'і з Баранавiч i аколiцы і з Івацэвiч. Сустрэча пачалася Святой Імшой, якую цэлебраваў айцец Конрад. Пасля службы сем'і апусцIлicя ў ядальню i з благаслаўлення ксяндза-пробашча ламалі аплаткі і выказвалі адзін аднаму пажаданні. I вы ведаеце, што я сябе ў гэты вечар злавіў на такой думцы , што хоць я шмат каго тут знаю i знаю ўжо даўно, але выказаць словы, нават простыя словы падзякi, да кожнага чалавека не так проста. Што не проста прыехаць на такую сустрэчу i адбыць нумар , трэба гэтым жыць (таму, мабыць, некаторых сем'яў i не было).

Але потым, калi пачалася другая частка мерапрыемства i гэты вечар напомнiўся каханнем народжанага Езуса Хрыста . Усе разам заспявалi калядныя спевы i пачалi каштаваць розныя прысмакi, то раптам захацелася ўстаць з-за стала i выказваць усiм, каго абмiнуў сваёй увагаю, розныя падзякi i словы, якiя не прыйшлi ў той момант , калi гэта было патрэбна. Так што, мне здаецца, як бы цяжка не было на сэрцы i ў душы не трэба даваць цемры вас ахапiць, даваць дрэннаму настрою авалодаць вамi. Не губляйце час марна , седзячы дома выдумляючы сабе розныя адгаворкi. Iдзiце, бяжыце, едзьце, ляціце i нават паўзiце на такiя сустрэчы, на сустрэчы з нашым Адзiным Богам I людзьмi, што Яго праслаўляюць.

Напрыканцы галоуная пара анiматараў зачытала ўсiм прысутным вiншаваннi ад iншых цэнтраў па ўсёй зямлi i, па традыцыi, гiмнам Сужэнскiх сустрэч закончыўся гэты, на самой справе, цудоўны вечар.

Аляксей Куратнiк

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне