Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

2 - 4 снежня 2016 года ў Воршы прайшлі паглыбленыя рэкалекцыі з асаблівым упорам на тэмпераменты.  Гэта месца, у якім муж і жонка, якія ўдзельнічалі раней у асноўным ўікэндзе, паглыбляюць разуменне таго, чым з'яўляецца шлях дыялогу. Сабралася нас 14 пар, двое сьвятароў. Асабліва важнымі адкрыццямі для нас былі:

   1) Як розніца нашых тэмпераментаў выяўляецца ў розным чаканні і перажыванні інтымнай блізкасці.

 Моманты, у якіх не разумелі сваіх мужа і жонкі, якія здаваліся праявай няўважлівасці, халоднасці, празмернай стрыманасці, не рэдка абумоўлены праявамі розных рысаў тэмпераменту.

Гэта становіцца пунктам працы над сабой: я не пакрыўджуся на свайго мужа, таму што ведаю, што ён інакш чым я перажывае блізкасць, патрабуе іншай падрыхтоўкі, больш часу. І наадварот, я буду больш уважлівы да чаканняў сваёй жонкі, яе працэсы праходзяць хутчэй, і таму буду больш уважлівы да яе.

   2) Уплыў тэмпераменту на кантакты з дзецьмі: я разумею, што гэта не дзеці не слухаюцца - гэта ўплыў рыстэмпераменту падштурхоўвае іх да таго, каб часам рабіць тое, што нам так цяжка прыняць. Разумеючы гэта, мы будзем больш памяркоўныя, мы можам даць ім больш свабоды і не будзем спяшацца з тым, каб вымаўляць і лаяць з-за нашых эмацыйных імпульсаў.

   3) Не менш важнай апынулася сфера сувязі з Панам. У гэтым пытанні, мы часта прызвычаіліся чуць катэгарычныя высновы: вера можа развівацца так. Малітва павінна быць такой. Бог хоча тое і тое. Але мы заўважылі, што маючы розную канструкцыю псіхікі, у нас ёсць розныя чаканні ад кантактаў з Панам. Мы маем розныя спосабы стварэння і падтрымлівання кантакту з Ім. Адрозніваемся мы і знешнімі праявамі нашай веры. І ніколі не можам сцвярджаць, што наш спосаб лепш ці універсальнейшы ...

Не гледзячы на ​​тое, што пасля гэтага ўікэнда мы адчулі сябе больш упэўнена, засталіся і тыя пытанні, на якія яшчэ трэба будзе адказаць. Ну і вядома - наперадзе праца-праца-праца над тым, каб дазваляць дыялогу існаваць паміж намі. Дыялог не развязвае праблем, не робіць жыццё бесканфліктным, але заўсёды вядзе нас дарогай да ўсё большай блізкасці як у сямейным жыцці, так і ў сувязі з Панам.

                                         Ірына Пятрашка

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне