Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

6 лістапада 2016 года ў Доме Святой Тройцы адбылася сустрэча аніматараў Баранавіцкага Цэнтра Сужэнскіх Сустрэч. Тэму "Мы - як аніматары" падрыхтавалі і правялі Лідары Цэнтра Аляксандр і Святлана Квяткоўскія і духоўны кіраўнік а. Конрад Патыка. У сваёй анімацыі яны адкрыта падзяліліся тым, што ім падабаецца ў Сужэнскіх Сустрэчах, а што адштурхвае і мае складанасць.  Аляксандр і Святлана акцэнтавалі  ўвагу на тое, што мы як аніматары не павінны забываць карыстацца правіламі дыялогу і ў нашай аніматарскай абшчыне, бо вельмі часта перашкодай у адносінах становіцца недасказанасць і непаразуменне. Усе прысутныя актыўна ўдзельнічалі ў дзяленні па прапанаванай тэме і выказалі жаданне і ў далейшым быць аніматарамі. Хацелася б верыць у тое, што пасля гэтай сустрэчы нягледзячы ні на што, мы як аніматары Сужэнскіх  Сустрэч будзем знаходзіць час, сілы і самае галоўнае жаданне на ўдзел у жыцці руху.  Сустрэча скончылася традыцыйным чаяваннем са смачнасцямі, прыгатаванымі з каханнем нашымі аніматарамі. Дзякуй Богу за выдатны нядзельны вечар.   

    Марына Куратнік              

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне