Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

17 кастрычніка 2016 года ў Доме Святой Тройцы адбылося паседжанне Рады Баранавіцкага Цэнтра "Сужэнскіх Сустрэч" у складзе: Лідары - Аляксандр і Святлана Квяткоўскія; Нам. Лідараў - Аляксей і Марына Куратнік (па скайпу); Скарбнік - Валерый Мазуркевіч; Член Рады - Наталля Мазуркевіч і духоўны кіраўнік - айцец Конрад Патыка. Малітва на пачатак  наладзіла ўсіх на працоўны лад. На гэтай сустрэчы быў складзены і ўзгоднены план працы Цэнтра на 2016 - 2017 г.г.

Асноўныя абмяркоўваныя пытанні:

1) Падрыхтоўка да WE  25 - 27 лістапада (рэкламная кампанія, аніматары)

2) Прыём у аніматары (сцвярджэнне кандыдатаў)

3) Правядзенне сустрэчы малой групы 23 кастрычніка

4) Становішча спраў у павікендовых групах (Івацэвічы, Слонім)

5) Малітва па панядзелках (прысутнасць)

6) Сустрэча аніматараў Цэнтра 5 лістапада 2016г. Актуалізацыя спісаў аніматараў.

7) Удзел у паглыбленым уікэндзе "Пра запатрабаванні" 2 - 4 снежня 2016г. - у Оршы.

8) 11-18 лютага 2017г. у Ярэмчэ (Украіна) - зімовы турнус для ўдзельнікаў Сужэнскіх Сустрэч з усёй Беларусі.

9) Правядзенне  Асноўнага WE  24 - 26 сакавіка 2017 года.

10) План мерапрыемстваў імпрэзы юбілею Баранавіцкага Цэнтра (10 гадоў) 29 красавіка 2017 года.

11) Падрыхтоўка да Нацыянальнага Кангрэса Аніматараў Сужэнскіх Сустрэч Беларусі 12 - 14 сакавіка 2017 года ў Баранавічах.

Сустрэча скончылася традыцыйнай малітвай па панядзелках на ружанцы і

 Святой Імшой у інтэнцыі ўсіх сужэнстваў і з развагай над Святым Пісаннем. Сімвалічнымі сталі словы з чытання святога Апостала Паўла да Эфесянаў: "Бо мы - Яго тварэнне, створаны ў Хрысце Ісусе на добрыя справы, якія Бог прызначыў нам выконваць".  

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне