Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

16 верасня 2016г.  ў Мінску прайшла сустрэча Нацыянальнага Праўлення Асацыяціі “Сужэнскія Сустречы”у складзе: Лідэры - П і Л Кузьміцкія, Зам. Лідэраў - А і С Квяткоўскія, Скарбнік - І. Лубінскі, Члены Праўлення – А. Лубінская і А Любецкі. Мы размаўлялі аб планах на 2016-17 гады. Вырашылі правесці: 2-4 снежня ў Оршы паглыбленыя рэкалекцыі аб патрэбах; 11-18 лютага - зімовы адпачынак для сем’яў на горных лыжах (можна ўдзельнічаць з дзецьмі); майстар-клас “Падмурак аніматараў”, месца правядзення - Мінск у другой палове студзеня  -пачатак лютага; канец мая  -пачатак чэрвеня - Нацыянальны кангрэс Аніматараў Беларусі, месца правядзення - Баранавічы. Падчас гэтага кангрэса адбудуцца выбары ў нацыянальнае Праўленне ”Сужэнскіх Сустрэч”. Таксама абмяркоўвалі магчымасць падрыхтоўкі і правядзення асноўнага ўікэнда ў Гродне.

                 Павел Кузьміцкі

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне