Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Бог прапануе нам мноства спосабаў дыялогу з Ім. Малітва ў руху таксама мае свае асаблівасці і сэнс. Для мяне вандраванне  на ровары з'яўляецца ўнікальным спосабам кантакту са светам, які стварыў Бог, а як следства, сталага кантакту і дыялогу з Ім. Вось і чарговае наша велапаломніцтва да Цудатворнага абраза Багародзіцы Каралевы Палесся ў Лагішын 20 -21 жніўня стала добрай магчымасцю правесці час у кантакце з Богам, з іншымі людзьмі. Для мяне ровар, у параўнанні з іншымі транспартнымі сродкамі, дазваляе паспяваць разгледзець, які цудоўны гэты свет. Дае магчымасць быць у кантакце з ім, чуць яго дыханне, адчуваць яго пахі, атрымліваць асалоду ад гармоніі, а значыць, і адчуваць блізкасць Творцы. Усё гэта дае добры зарад пазітыва, падмацаванага фізічнай нагрузкай, якая адначасова з'яўляецца маленькай ахвярай за ўсё тое, з чым звяртаешся да Бога праз Багародзіцу. А яшчэ атрымліваю добрую практыку адносін як з паломнікамі, так і з незнаёмымі людзьмі, якіх на дарозе ставіць Бог. У кожным з іх адкрываю новы свет, свет іх жыцця, унікальны свет у якім таксама жыве Творца. Тады я адчуваю, што жыву рэальнасцю і разуменнем таго, што адбываецца вакол. Выдатны падарунак ад Бога бачыць гэты свет у праўдзе. Дзякую Бога яшчэ і за тое, што дазволіў правесці гэтыя выдатныя два дні з каханым чалавекам - маёй жонкай.

                      Аляксандр Квяткоўскі

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне