Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

З 31 ліпеня па 7 жніўня 2016 года ў мястэчку Ужава (каля Вентспілса) прайшоў турнус для сем'яў Баранавіцкага Цэнтра Сужэнскіх Сустрэч. У турнусе ўдзельнічала 10 сем'яў -35 чалавек. Духоўным кіраўнікам групы быў айцец Конрад Патыка (SVD).

Наш турнус пачаўся з дарогі: сумеснае перасячэнне мяжы, агульныя прывалы, размовы, дзяленне пачуццямі. У вандраванні такой групай неабходны чуласць, разуменне патрэб іншага чалавека і ўзаемадапамога. Прыходзіць адчуванне адной вялікай сям'і, дзе кожны апякуецца ўсімі.

Вельмі пацешыў ветлівы прыём нашых літоўскіх аніматараў у Каўнасе. Дзякуючы ім мы мелі магчымасць адпачыць і выспацца перад далейшай дарогай. А шпацыр па вячэрнім Каўнасе прынёс шмат новых уражанняў і радасці.

Ужава для нас стала практычна другім домам, бо ўжо ў чацвёрты раз мы праводзім тут турнус. Знаёмыя, ветлівыя твары прынімаючых, звыклае асяроддзе, прыгажосць прыроды і шум вабячага да сябе мора напоўнілі сэрца ціхай радасцю.

Праграма была насычанай: штодзённыя Святыя Імшы, ранішнія і вячэрнія малітвы на часаслове, тры тэматычныя сустрэчы("Наша разам з Богам", "Правіла "больш разумець, чым ацэньваць" на прыкладзе дамоў, якія мы пакінулі" і "Правіла "больш слухаць, чым казаць" на прыкладзе дыялогу з дзецьмі"), песні ў вогнішча і танцы. Шмат прыемных пачуццяў прынёс прыезд да нас у госці аніматараў з  Вентспілса, Кулдзігі і Рыгі. Сапраўды было адчуванне адзінай дружнай сям'і Сужэнскіх Сустрэч. Мы таксама наведвалі аколіцы, знаёміліся з выбітнасцямі, але вялікую частку вольнага часу вядома ж праводзілі на моры. Надвор'е было да нас добразычлівае, і мора цешыла цёплай вадой і вялікімі хвалямі.

Феерычным завяршэннем нашага турнуса стала проста казачнае свята горада Вентспілса з дзівоснай праграмай і ўзрушаючым салютам на фоне начнога мора.  

Уражанні ўдзельнікаў:

- Дарога, задуха, гэта соннае надвор'е, але … цэлы багаж пазітыва. Гляджу на людзей, якія побач і разумею, што менавіта яны мне патрэбныя: для маёй сям'і, для майго жыцця. Менавіта гэтыя сустрэчы патрэбныя для фармавання маіх сямейных ідэй. Дзе яшчэ так блізка ўбачыш паводзіны і манеры асобных сем'яў і паглядзіш на розныя рэакцыі іншых веруючых людзей, і дзе і з чаго зробіш найкаштоўнейшыя высновы для сябе ў сваім жыцці. Нават уласных дзяцей бачыш з іншага боку. Удзячная аніматарам, таму што іх прынцып арганізацыі і правядзення турнуса, іх індывідуальны падыход да кожнай сям'і ўнікальныя. Нават проста прагледзець іх мадэль правядзення дня для нас, нашай сям'і каштоўны. Перажытыя крыўды, здзіўленні, уражанні, захапленні, навучанні, парады, тлумачэнні і гутаркі, здавалася б зусім пустыя, яны прынеслі мне патрэбныя высновы і пачуцці. Я ўжо ўпэўнена - гэтыя турнусы бясконца неабходныя, таму што чым больш кропка, тым больш "кропак дотыку па контуры" - пытанняў, г.зн. чым больш я адкрываю і спазнаю з гэтых турнусаў, тым больш я адчуваю незведаннага і таго чакання, што магу атрымаць яшчэ… 

- Былі вельмі радыя адпачываць разам з рухам "Сужэнскія Сустрэчы". Адпачылі і душой і целам. Выдатныя умовы ўтульнасці і камфорту. Вельмі карысныя былі анімацыі, якія дапамаглі нашай сям'і ўмацаваць свае адносіны. Нам, як маладой сям'і, было карысна ўбачыць узаемаадносіны сталых пар, а таксама іх адносіны са сваімі дзецьмі. Вельмі ўдзячныя арганізатарам дадзенага адпачынку. Усё было выдатна і мы ўдзячныя Богу і ім за гэту выдатную магчымасць.

-  Мы былі радыя прыняць удзел у такім сямейным адпачынку, дзе  змаглі ненадоўга адмежавацца ад навакольнага свету, прысвяціць час сваёй сям'і. Паслухаць адзін аднаго і як спраўляюцца з праблемамі іншыя пары, зразумець што павінны зрабіць мы, для таго каб наша сям'я была шчаслівая.

- На турнус у Латвію мы паехалі ў другі раз. Уражанні проста ўзрушаючыя. Не варта казаць, што адпачываць - гэта не працаваць, але і адпачынак можа быць розным. Мне вельмі  спадабаўся той момант, што было досыць часу на малітву. Нажаль, у звычайным штодзенным жыцці часу ў мяне на малітву бывае вельмі мала, толькі ўвечары перад сном. Ранішняя малітва гэта штосьці адмысловае для мяне, яна мяне натхняла на добры настрой на працягу ўсяго дня. Сумесныя сняданкі, абеды і вячэры, песні ў вогнішча і танцы ажывілі мяне. Я вельмі таварыскі чалавек і для мяне ўсё гэта было ў радасць. Ну і, вядома ж, незабыўныя ўражанні ад убачанай прыгажосці, ад наведвання новых месцаў, выдатных паркаў, і вядома ж неабсяжнага мора. Я адпачыла і душой і целам, быў час і пасмяяцца і падумаць, пагаварыць з мужам і падурэць з дзецьмі, пагутарыць з тымі, хто разам прыехаў на адпачынак. Гэты адпачынак зарадзіў мяне энергіяй і пакіне самыя найлепшыя ўспаміны.

- Пра гэты летні турнус мы марылі цэлы год, асабліва дзеці. Наш прыезд ва Ужаву ўжо трэці, але кожны раз новыя адчуванні і ўражанні. У гэты раз была вельмі спакойная і сяброўская атмасфера, магчыма ад таго што мы ўсё знаёмыя, магчыма гэта ўздзеянне марскога паветра, а можа Дух Святы быў сярод нас. Былі праведзены тры выдатныя і вельмі актуальныя анімацыі для нашага сужэнства. Я стамлялася ад інтэнсіўнасці праграмы, але гэта была вельмі прыемная стомленасць. У дзяцей склалася сапраўдная духоўная каманда, і іх можна было спакойна пакідаць адных, таму што ў іх заўсёды былі гульні, якія аб'ядноўваюць іх. Штодзённыя Св. Імшы - гэта як глыток духоўнага паветра. Адчуванне шчасця ўнутры за гэты перажыты перыяд нашага жыцця. Дзякуй Богу за гэта!

- Мне вельмі спадабаўся турнус у Латвіі - выдатныя вакацыі з Богам!!! Выдатная магчымасць пагутарыць з мужам і дзецьмі. Мора, сонца і пясок - што можа быць цудоўней? Тым не менш, гэта радасная атмасфера не замінае засяродзіцца на тэматычных сустрэчах. Досвед іншых сем'яў вельмі важны, цікавы. Хоць не ўсё можна перанесці на свае сямейныя адносіны, бо нельга ўсё так адчуваць, як іншы чалавек. Вельмі прыемна, што людзі дзеляцца сабою, адкрыты да адносін, да дыялогу. Вядома ж уражвае арганізацыя ўсяго: праграма адпачынку, экскурсіі, умовы пражывання і сілкаванне. Цёплыя сустрэчы ў вогнішча, песні, танцы. Прыемным было знаёмства з сужэнствамі з Латвіі.

- Турнус пакінуў самыя прыемныя адчуванні. Яшчэ не было дня, каб мы з мужам не казалі пра ўбачанае і перажытае там. Распавядаем  сваім прыяцелям пра тыя прыгожыя месцы Латвіі і Літвы, і пра сем'і, з якімі мы правялі гэты выдатны тыдзень. Мора - супер. Не думала, што яно будзе такім цёплым. Спадабаліся агульныя штодзённыя малітвы на часаслове. У мяне і мужа гэта ўпершыню.

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне