Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

12 чэрвеня 2016 года ў а.г. Сталовічы адбылося паседжанне Рады Баранавіцкага Цэнтра Сужэнскіх Сустрэч. На сустрэчы прысутнічалі: Лідары - Аляксандр і Святлана Квяткоўскія (Баранавічы), Нам. Лідараў - Аляксей і Марына Куратнік (Івацэвічы), Скарбнік - Валерый Мазуркевіч і Член Рады- Наталля Мазуркевіч (Сталовічы).

Пачалася наша сустрэча з малітвы. Яна наладзіла нас на канструктыўны дыялог і адкрытае дзяленне надзённымі праблемамі.  Лідары паведамілі пра стан спраў у малых групах (Баранавічы, Івацэвічы, Івянец і Слонім). Мы абмеркавалі ўсе пытанні, якія тычацца працы Баранавіцкага Цэнтра і склалі план працы на бліжэйшыя 3 месяцы (удзел у паломніцтве Баранавічы - Будслаў , турнус у Латвіі, велапілігрымкі ў Лагішын і Вільнюс). На паседжанні панавала даверлівая атмасфера, на душы было лёгка і радасна ад сустрэчы, ад сяброўскіх адносін. Час праляцеў незаўважна. На заканчэнне нашай сустрэчы мы ўзнеслі Богу малітву удзячнасці.

                                                  Марына Куратнік

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне