Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Яшчэ год таму назад  Лідары Праваслаўнага Аб'яднання Сужэнскіх Сустрэч  Люба і Аляксандр Дзягілевы прасілі нас правесці майстэрню па Духоўнасці-Харызме-Місіі. Мы прапанавалі ім як нам здаецца цікавейшы варыянт: запрасіць правесці майстар-клас заснавальнікаў Сужэнскіх Сустрэч  Ірэну і Ежы Гжыбоўскіх, а мы б проста перажылі ўсё гэта разам з імі. Увосень на Майстэрні ў Баранавічах Ірэна і Ежы Гжыбоўскія і Люба і Аляксандр Дзягілевы абралі адзіную вольную дату: 13-15 траўня. Нам гэта адразу здалося падазроным, Майстар - клас у Расіі ў дзень Фацімскіх святаў, павінен скончыцца, чымсьці... Дэлегацыя з Беларусі была ў складзе: Кузьміцкія, Баярчукі, Бражнікава/Кутынка, Акулікі і бр. Алег Шенда (капуцын). Акрамя таго, каталіцкую Асацыяцыю узначальвалі Лідары – Дайна і Улдзіс Журыла і Белакапытавы з Латвіі. Заснавальнікі - Гжыбоўскія, Грабавая з Калінінграда, Захарава/Карпенак і а. З. Шменда з Піцера. Геаграфія праваслаўных таксама была ўражлівай: святар з жонкай з Менска, святар з жонкай з Екацярынбурга, святар з парай з Калінінграда, жонка адной з пар Таліна. Ну і вядома, амаль усе Аніматары з Піцера з Лідарамі Любай і Аляксандрам Дзягілевымі. Ужо пяць гадоў як мы маем магчымасць назіраць за Піцерскім Цэнтрам, на З'ездах, Рэкалекцыях, Майстар-класах,  і забягаючы наперад скажу, што тут мы ўбачылі ўжо зусім іншых Аніматараў, больш зрэлых, якія імкнуцца больш узяць для сябе з нашага досведу, не звяртаючы, як калісьці, увагі на тое, што чэрпаюць з "каталіцкага возера", а больш гледзячы на тое, што крыніцай вады ў возеры Сужэнскіх Сустрэч  з'яўляецца Бог. Прызнаюся, што ўсе тэмы Майстар-класа не былі адкрыццём для нас, але больш былі адкрыццём нейкіх новых фарбаў і адценняў. З гонарам мы слухалі ў дзяленнях аднаго з праваслаўных святароў, што абшчына Сужэнскіх Сустрэч  з Беларусі, уразіла яго, і дапамагала ў поўнасці перажывання гэтага Майстар-класа. Але мы і самі адчувалі з аднаго боку сілу нашай абшчыны, але з іншай, што праваслаўныя ўдзельнікі сваёй цікавасцю і запалам, дапамагаюць нам многае адкрыць і перажыць у сабе. Суботні вечар для Беларусаў скончыўся дзесьці ў 4.00 раніцы Спаслання Святога Духа, мы ўсё разам паехалі на караблі глядзець развод мастоў на Няве. Бр. Алег спытаў мяне: "Чаму гэта так папулярна, навошта гэтыя тысячы людзей, асабліва закаханых пар, імкнуцца на гэта паглядзець, грэбуючы сном?"  Адказ, які нарадзіўся ў мяне ў галаве, быў маёй высновай з усяго майстар-класа. Мы,  Аніматары, як сужонкі, так і святары, час ад часу, апускаемся ў ноч, і масты нашых адносін адзін з адным і Богам ірвуцца, здаецца, што назаўжды, што ўжо ні чым гэтаму не дапамагчы.  Але карабель разгарнуўся, пайшоў у бок Эрмітажа і на фоне світанку мы ўбачылі першы зведзены мост, па якім паехалі першыя ранішнія машыны. Ноч апынулася вельмі кароткай, і нашы адноўленыя адносіны становяцца дарогай для іншых сужэнстваў, святароў і закаханых, якія па гісторыях нашага  жыцця знаходзяць дарогу адзін да аднаго і да Бога.

                                                         Павел Кузьміцкі

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне