Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

З 18 па 20 сакавіка 2016 года ў Баранавічах  у  доме  Святой Тройцы адбыліся чарговыя рэкалекцыі руху "Сужэнскія Сустрэчы". Праводзілі іх а. Генадзь Кухарэвіч з Мінску, Аляксей і Марына Куратнік з Івацэвіч,  Валерый і Наталля  Мазуркевічы   са  Сталовіч, Юрый Дзеніс і Наталля Трастянка з Івянца. Ва ўікэндзе прынялі ўдзел 12 пар з розным стажам шлюбу.

У першую чаргу хацелася б падзяліцца  пачуццём захаплення ад мінулых рэкалекцый. Гэта былі цудоўныя выходныя. Адчуванне лёгкасці, утульнасці, цяпла мы прысутнічала на працягу ўсяго ўікэнда. Несумнеўна, кожная сужэнская пара перажывала рэкалекцыі па-свойму, але галоўнае,  што нас аб'ядноўвала - гэта прысутнасць  Святога Духа і ўсё ішло, як бы незалежна ад нас.

Адразу нас ахапіла пачуццё  страху ад колькасці прыехаўшых пар, разумеючы якая адказнасць ляжыць на нас, аніматарах. Як зрабіць так,  каб усім было добра і нічога не замінала плённаму перажыванню рэкалекцый? А затым мы проста цешыліся, бачачы, як сужонкі адкрывалі свае сэрцы адзін на аднаго, а галоўнае для  Бога. У такія хвіліны разумееш, што наша праца прыносіць рэальныя плады.

Дзякуй велізарны а. Генадзю за яго эмацыянальйнае перажыванне рэкалекцый, за тое, што ён не абыякавы да   кожнага сужэнства. Мы ўпэўнены, што  кожнаму з удзельнікаў штосьці з яго асабістага сведчання запала ў душу. Ён імкнуўся пасеяць збожжа любові ў сэрца кожнага з нас. Дзякуй за магчымасць споведзі, сумесную малітву за ўвесь рух "Сужэнскія Сустрэчы".

А напрыканцы мы  вельмі натхніліся дзяленнем удзельнікаў і "падзарадзілі батарэйкі":

-Атрымалася максімальна псіхалагічна разгрузіцца, падумаць і супакоіцца. Нават зараз бачу, як вырашыць шэраг праблем на працы. Вяртаюся дахаты са спакоем,  упэўненасцю ў сабе і разуменнем, як дзейнічаць далей;

-Думала ці правільна я паступіла паехаўшы на ўікэнд, замест таго каб надаць больш увагі дзецям. Я вяртаюся з пачуццём задаволеннасці, ні пра што не шкадую;

-Зразумелі, што ёсць вызначаныя праблемы і, атрымаўшы перазагрузку, едзем дахаты;

-Вельмі перажывала, як паставіцца муж да  гэтай паездкі, але ўсё прайшло добра. Атрымалася пабыць сам-насам адзін з адным;

-Мы аднавілі свае пачуцці. Я зразумела, што пакахала свайго  мужа ў 100 разоў больш;

-Перажывалі, што не будзе нікога са знаёмых нам людзей, але па ходзе ўікэнду зразумелі, што ехалі сюды для сустрэчы адзін з адным. Успомнілі пра моцнае каханне, якое нас злучыла;

-Прыехаўшы сюды зразумелі, што знаходзімся на правільным шляху;

-Атрымалася акунуцца ў іншую атмасферу, адчуць прысутнасць Бога;

-Атрымала магчымасць падзеліцца з мужам сваімі пачуццямі;

-Усё было проста выдатна. Пазнала, што хвалюе майго мужа. Было жаданне застацца тут жыць;

-Гэтыя рэкалекцыі пайшлі на карысць нам абодвум. Я часта перабіваю жонку, таму трэба штосьці ў сабе змяняць;

-Адчула яднанне з Богам і разабралася ў самой сабе;

-Я страшная ідэалістка па жыцці. Напачатку нашага шлюбнага жыцця, я пасадзіла мужа і сказала:”Або будзе, як кажу я, або ніяк”. Вельмі здзівілася, што за  5 гадоў нашага сумеснага жыцця ён ні разу не павялічыў на мяне голас, ні ў чым не папракнуў, заўсёды быў побач і прымаў мяне такой, якая я ёсць. Для мяне гэта шанец сказаць яму, што я вельмі яго шаную, кахаю і ўдзячная за ўсё.

-Зразумеў, што трэба часцей казаць жонцы пра тое, што кахаю яе.

                                                    Марына Куратнік

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне