Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

Было нас усяго 7 сем'яў і бр. Андрэй Жылевіч, усяго 5 дзён. Здавалася, што немагчыма за такі кароткі тэрмін што-небудзь зрабіць, але... Дагэтуль ніколі мы не рабілі «вячорак» з пэўнай тэмай для адкрытага дзялення, а тут вырашылі гэтаму прысвяціць усе вечары. Плюс да гэтага не ведаем як, але "ўпіхнулі" дзве сустрэчы: «Ліст кахання» і «Дыялог і Таямніца шлюбу». Дыялог быў з акцэнтам на прабачэнне ў штодзённасці. Заўважылі мы, што прабачэнне як адзін з 4 прынцыпаў дыялогу не мае ў ланцужку прынцыпаў сталага месца, але ў выпадках, калі атрымалася выслухаць, зразумець, падзяліцца, паўстала неабходнасць у просьбе пра прабачэнне або ў прабачэнні. Але калі ўзаемныя прэтэнзіі, крыўды, знявагі не дазваляюць уступіць у дыялог, прабачэнне становіцца на першае месца, пасля чаго з'яўляецца глеба для слухання, разумення, дзялення. Можа з'яўляцца паміж слуханнем і разуменнем, паміж разуменнем і дзяленнем. Пасля гэтай сустрэчы мы правялі вячэрняе паседжанне на тэму: "Прынцыпы дыялогу ў адносінах з дзецьмі". У працэсе дзялення выявілася шмат цяжкіх, балючых момантаў, пакут сумлення, таму мы прапанавалі, каб падчас вячэрняй малітвы з дзецьмі кожнае сужэнства сказала сваім дзецям нейкія свае асабістыя высновы, рашэнні, пастановы. Было шмат слёз, просьбаў прабачэння, падзяк. Дзеці гэта хутка падхапілі і казалі бацькам у адказ нейкія цёплыя словы. Не было і намёку на дождж, але, падняўшы галовы, мы ўбачылі над сабой вясёлку (можна ўбачыць на фота). 

Мы вельмі рады таму, што турнус у якасці галоўнай пары правялі Оля і Сяргей Галушка, а таксама таму, што ўсе ўдзельнікі стваралі сапраўды турнусаўскую атмасферу.

                                             Лена і Паша Кузьміцкія

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне