Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 1 сакавіка 2015 г. у Івацэвічах адбылася парэкалекцыйная сустрэча ўдзельнікаў руху  "Сужэнскія  Сустрэчы",  якая праходзіла ў парафіяльным доме парафіі "Св. Пятра і Паўла",  завошта мы вельмі ўдзячныя пробашчу а. Дар’юшу. Тэму "Ўскосны і прамы выраз пачуццяў" падрыхтавалі  аніматары Аляксей і Марына Куратнік і а. Конрад. На сустрэчы прысутнічалі 4 пары з Івацэвіч, 3 пары з Баранавіч і пробашч парафіі.

Сімвалічна, што сустрэча адбылася ў першы дзень каляндарнай вясны. Гэта дае нам надзею, што мы з новымі сіламі зможам працягваць нашу працу па ўмацаванні сваіх сужэнстваў і сваімі справамі ўслаўляць Бога.

 Мы размаўлялі пра пачуцці і пра тое, як мы іх выяўляем. З анімацыі, падрыхтаванай аніматарамі, было бачна, якія мы ўсе розныя і як важна кіраваць сваімі пачуццямі і асабліва - іх выказваць, бо гэты фактар з'яўляецца вырашальным у разуменні іншага чалавека, але толькі ў тым выпадку, калі чалавек гэтага жадае, на што звярнуў увагу кс. Конрад. Аднак мы аднолькавыя ў тым, што не заўсёды ўмеем правільна выяўляць свае пачуцці. І гэта наша слабасць, і яе можна пераадольваць толькі з дапамогай Бога, прабачаючы іншага чалавека.

Пасля дыялогу паміж сужонкамі, мы памкнуліся за "сталом кахання", дзе пілі чай з рознымі смачнасцямі  і падзяляліся адзін з адным тым, што адбываецца ў нашым асабістым жыцці ў вобласці закранутых пытанняў. Цёплая душэўная атмасфера сярод удзельнікаў дазволіла гэта рабіць шчыра.

Сустрэча скончылася выкананнем гімна  нашага Цэнтра і малітвай услаўлення Бога.

                                   Аляксандр Квяткоўскі

 

 

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне