Сужэнскія сустрэчы
BY RU
рэкалекцыі - дыялог - сустрэча

 1 лютага  2015 года ў г. Баранавічы ў Доме Святой Тройцы адбылася штомесячная парэкалекцыйная сустрэча руху "Сужэнския Сустрэчы". У ёй прынялі ўдзел 7 сямейных пар і святар.

     Вечар пачаўся са Святой Імшы ў інтэнцыі сужэнстваў нашага руху. У ролі аніматараў на тэму "Прабачэнне" ўпершыню выступілі Ўладзімір і Юлія Шылко. Тэма няпростая і для многіх вельмі балючая, бо нярэдка нам не так лёгка прабачыць, а таксама забыць крыўду. Злапомнага чалавека цяжка назваць хрысціянінам.  Таму трэба нястомна маліцца і прасіць у Бога мудрасці для таго каб зразумець і прабачыць чалавека, які нас пакрыўдзіў.

Вечар завяршыў салодкі стол. Была дабразычлівая і адкрытая абстаноўка. Ва ўсіх жадаючых была магчымасць падзяліцца пачуццямі на тэму, падрыхтаваную аніматарамі.

       Пане, дзякуй табе за гэту сустрэчу і дапамажы нам навучыцца прабачаць і прасіць прабачэння.

                              Марына  Куратнік

Для таго каб пакінуць каментар неабходна Аўтарызацыя або Рэгістрацыя

Пакінуць паведамленне